Падзеі апошніх месяцаў і, у прыватнасьці, ініцыятывы краінаў, якія населеныя славянамі, мне нагадалі старую показку. Яна сапраўды старая і барадатая. Але ад гэтага падабаецца не меней:

Што такое славянскае братэрства?
Ну гэта калі зьбіраюцца разам беларусы, украінцы, палякі, харваты, сербы, чэхі, славакі, славенцы, балгары, македонцы, лужане, кашубы.. карацей усе славяне.
Як сабраліся — выпіваюць і частуюць адзін аднаго. А пасьля ідуць біць пысы маскалям.

Што, у прынцыпе рэальна. Бо калі паглядзець, то усе славяне ці ўжо ў ЕС ці ідуць туды. Нават Беларусь і тая пакрыху інтэнсіфікуе «заходні кірунак».
НАТА — тое самае -- касьцяк ударнай групіроўкі на ўсходзе — саюз славянскіх народаў.

І вось якая думка прыйшла ў галаву. Масква крычыць пра «русскій мір» і пра «славянскую цывілізацыю». Цудоўна! Можна браць і раскручваць тэму «славянскага міру». У нармальным разуменьні. Пагадзе сама канцэпцыя была распрацаваная харватамі і чэхамі. А Расія... ну яна спрадвеку любіла плагіятам займацца...