Прадмова пра мову

Спачатку што да мовы. Мае падпісчыкі ў ФБ звыкліся ды цудоўна разумеюць беларускую мову маіх пастоў. Так часьцяком пішу па-расейску дзеля «пашырэньня аўдыторыі чытачоў». Асабліва калі ёсьць падстава пакпіць з аматараў «русского міра» — шкада пакідаць іх без магчымасьці раз'юшыцца ды запляваць сьліною ўласны манітор.

Аднак сёньня здарылася цікавая падзея. Адзін з «фрэндоў» напісаў прыватнае паведамленьне з просьбаю арыгінальныя пасты, прынамсі на site.ua выкладаць па-беларуску. Маўляў і зразумела і прыемна. Хм... На «громадському» па-беларуску выступаў. Калі свайго часу прапанаваў свае паслугі каталіцкаму «Радыё Марыя» непаразуменьня не было. Праўда, як мне прызналіся з часам, першае ўражаньне супрацоўніцы было наступнае «Ну ніфіга ж сабе суржык!». Што ж можна паспрабаваць і тут. Далей паглядзім.


А цяпер пра ментальнасьць і правілы дарожняга руху.

Мой сын, пачаўшы прыязджаць у Ўкраіну вынайшаў цудоўны спосаб супакоіць бацькоў у варунках нязвыклых паводзінаў украінскіх кіроўцаў аўто. Тата, мама – гэта ж Украіна – кажа ён. Узьнікае пытаньне, «а што ў іншых краях па-іншаму?». Так. І ня толькі ў Беларусі. Знаёмыя чэскія дыпляматы кажуць, што дома іх сябры адзначаюць «занадта агрэсіўны стыль кіраваньня». Прытым, што тут яны проста «лапачкі» на дарозе.

У Ўкраіне водзяць машыны адмыслова. З аднаго боку гэта праява менталітэту. З другога звычкі. А таксама наступствы выхаваньня. Выхаваньня культуры на дарозе. На жаль, сітуацыя, калі на прыпынку стаіць «жалезны конь», а грамадскі транспарт ня можа заехаць – тыповая. Да што прыпынак! Можна падскочыць на Пазьнякі ці да рынку «Юнацтва» на Братыслаўскай каб паглядзець на асаблівасьці паркоўкі на трамванай каляіне. Што да перастройкі з шэрагу ў шэраг, спробаў падрэзаць ці проста ехаць «бо я так хОчу» — гаворкі нават няма. Пры гэтым ПДР быццам бы ёсьць, але і іх парушыць можна. Калі «ніхто ня бачыць», альбо «по-іншому незручно». Праблема? Так. І вырашаць яе толькі тлумачэньнямі марна.

У Беларусі ўзьнік іншы падыход. Навошта думаць пра парушальніка. Ты бароніш свае інтарэсы. А калі ў выніку такіх паводзінаў церпіць аматар «распальцоўкі» ці проста не самы разумны індывід – ягоныя праблемы.

Да чаго гэта я? А ўсё проста. Есьць грамадзкі транспарт. Ён мае прыярытэт. Ды й у салоне процьма народу. Адпаведна яму павінны саступаць, яго прапускаць. І гэтак далей. А калі не?

Калі не, то ёсьць просты прыклад. Аўтобус заяджае на прыпынак. І калі там нейкі небарака паставіў машыну... хм... Ёсьць правілы: дзьверы аўтобуса маюць быць не далей чым на 30 см. ад бардзюра. На прыпынках стаяць забаронена. Далей проста – бамперам перашкода «перасоўваецца». Такое раз-пораз трапляецца ў Менску. Такое бачыў у той жа Варшаве. Прычым у цэнрты на Jana Pawła Drugiego. Распавядаў украінскім сябрам. Ня верылі. Аж дакуль адзін з кіроўцаў не выклаў у сеціва падборку запісаў са свайго рэгістратара.

Спачатку паглядзеў сам. І багата што стала зразумела. Раней я ня мог уцяміць: чаму на ўнутраным рынку у аўтобусаў МАЗ, трамваяў ды тралейбусаў БКМ металічныя бамперы. Цяпер дайшло – гэта сродак выхаваньня. Каб ня быць галаслоўным – відэа 1. На якасьць дарог можна не глядзець. Гэта 2013 год. За 3 гады, мяркую, на маршруце аўтобуса латкі зьявіліся. Глядзіце на іншае: 13 хвілінаў радасьці ды драйву.


А далей самае цікавае. Ні ў водным з выпадкаў кіроўца тралейбуса не быў прызнаны вінаватым. І лагічна. Ягонае тлумачэньне: «рэзкае тармажэньне аўтобуса вагою 30 тон – справа ня простая. Акрамя таго у салоне людзі. Пры тармажэньні яны падаюць. Траўмы. А таран – ніякіх траўмаў для пасажыраў. Балазе кіроўцы легкавікоў самі вінаватыя». Так і ёсьць – паводле кіраўнікоў гэтага чалавека у ягоным аўтобусе не было НІВОДНАГА выпадку падзеньня ці траўмаваньня пасажыраў. Больш за тое, кіраўнікі аўтапарку, калегі цалкам на ягоным баку.


Папраўдзе, пасьля публікацыі відэа беларускае ДАІ выказала заклапочанасьць. Не аварыямі. Яны баяліся, што такі стыль стане не проста частым, а нормай. З аднаго боку разумелі, што гэта выхоўвае культуру на дарогах. З другога – працы ж болей. Нават была інфармацыя, што аўтара роліку зьбіраліся правоў пазбавіць. Качка была і паляцела. Ездзіць дасюль. І што цікавае, на ягоным уласным аўтамабілі ён не зьдзейсьніў ніводнага ДТЗ. За 20 год...

Што да пасьлядоўнікаў. Добры прыклад варты перайманьня. І вось сёньня зранку мне патрапілася на вочы фота звычайнага менскага трамваю. З пазнакамі «перамогаў». Гэта азначае, што прынамсі 4 чалавекі будуць думаць перш чым ехаць як ім ў галаву стрэльне. 4 выхаваных дзякуючы аднаму трамваю – добры лік.

6f1abfa97b-tram1.jpg


І вось на гэтым зьявілася ў мяне адна думка. Паліцыя новая. Фіксацыя ДТЗ ёсьць. Але экіпажаў, каб кожнаму тлумачыць дзе стаяць дзе не стаяць, каб з кожным лагодна ды доўга гаманіць мала. Затое ёсьць досьвед суседняй краіны.

Калі ты:

Глядзіш, і па Кіеву можна будзе спакойна ездзіць. І магчыма коркаў, выкліканых паркоўкай «асабліва важных» стане меней. Адно што на камунальны транспарт такі давядзецца металічныя бамперы замаўляць.


Можа варта паспрабаваць. Разумныя ж людзі кажуць: нішто так не вучыць як уласны сумны досьвед.

ЗЫ: цікава, што пра гэта думаюць чытачы-украінцы?

___________________________

Тэкст спадабаўся? Мяркуеце, што ён «замоўны». ОК. Замоўнікам можа ўважаць сабе любы, хто скажа «дзякуй» аўтару. «Дзякуй» прымаецца словам,лайкам, рэпостам альбо купкаю грошай.

Чаму так? Тэкст – прадукт. Прадукт – вынік тратаў часу ды сілаў. Гэта можна і аплаціць. Эмоціямі, словам, учынкам, капейкай.

Частку сродкаў забіраю сабе.

Астатняе ідзе:



Рэквізіты:

Картка Прыватбанк: 5168 7423 0834 3288

Картка у далярах США (VISA): 4149 6258 0502 4393

рэквізіты для пераводаў SWIFT:
ACCOUNT # 4149 6258 0502 4393;
BANK OF BENEFICIARY: PRIVATBANK SWIFT CODE: PBANUA2X
INTERMEDIARY BANK: JP MORGAN CHASE BANK SWIFT CODE: CHASUS33; CORRESPONDENT ACCOUNT: 0011000080; IBAN: UA123052990004149625805024393



WebMoney: U247333217329 или Z293974971904